Беларуская Служба

Італьянцы задаволеныя цырымоніяй адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Мілане

07.02.2026 11:13
Прэса аднагалосна ацаніла гіганцкае 3,5-гадзіннае відовішча як арганізацыйны і мастацкі поспех.
 :          2026   -
«Італьянская гармонія: Фантазія» — спектакль на цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Мілане-КарцінаEPA/NEIL HALL Dostawca: PAP/EPA.

Італьянскія СМІ з энтузіязмам сустрэлі адкрыццё зімовых Алімпійскіх гульняў у Мілане-Карціне. Прэса аднагалосна ацаніла гіганцкае 3,5-гадзіннае відовішча як арганізацыйны і мастацкі поспех.

«Алімпіяда: свята і эмоцыі», – напісала на першай старонцы вядучая італьянская штодзённая газета «Corriere della Sera». «La Sampa»: «Алімпійская мара» і «Il Messaggero»: «Гульні міру». Італьянскія СМІ былі ў захапленні ад выступу Лауры Паўзіні, якая выканала італьянскі гімн. Усім спадабалася відэа, на якім прэзідэнт Серджыа Матарэла прыбыў на стадыён «Сан-Сіра» на трамваі.
Газеты адзначылі, што публіка асвіствала ізраільскую каманду і віцэ-прэзідэнта ЗША Дж. Д. Вэнса, адначасова з вялікім энтузіязмам вітаючы прэзідэнта Матарэлу. СМІ сыходзяцца ў меркаванні, што стваральніку шоу, Марка Балічу, удалося бліскуча перадаць дух і гісторыю Італіі. Яны падкрэслілі, што выступленне ўражвала сваёй веліччу, але таксама і сваёй далікатнасцю.

ПР/юл